01.07.2020 года ў адкрытым судовым пасяджэнні Суд Чашніцкага раёна вынес прыгавор па частцы 2 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да непрацуючага жыхара горада Чашнікі, які незаконна здабыў адну асобу дзікага кабана.
01.07.2020 года ў адкрытым судовым пасяджэнні Суд Чашніцкага раёна вынес прыгавор па частцы 2 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да непрацуючага жыхара горада Чашнікі, які незаконна здабыў адну асобу дзікага кабана. Так, згодна з прыгаворам суда Чашніцкага раёна, прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з адтэрміноўкай на 1 год, а таксама пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем, на тэрмін 3 гады.