21 снежня 2020 года на адкрытым судовым пасяджэнні Суд Лепельскага раёна вынес прыгавор па частцы 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да беспрацоўнага жыхара Лепельскага раёна
21 снежня 2020 года на адкрытым судовым пасяджэнні Суд Лепельскага раёна вынес прыгавор па частцы 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да беспрацоўнага жыхара Лепельскага раёна. Грамадзянін раней судзімы за незаконную здабычу рыбы і маючы не знятую і не пагашаную ва ўстаноўленым парадку судзімасць, на шлях выпраўлення не ўстаў. 09.05.2020 года здзейсніў паўторна незаконную здабычу рыбы на возеры Мелкае паблізу в. Губіна Лепельскага раёна.
Так згодна з прыгаворам суда Лепельскага раёна прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 2 месяцы і штрафу на суму 1092 рублёў, а таксама прымяніць да грамадзяніна прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.
Лепельская МРІ АЖ і РМ нагадвае, што трэба добра падумаць людзям, якія вось так хочуць здабыць сабе рыбы. А ці трэба яно ім?
Аб усіх парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах: 8-02132-3 43 85 «тэлефон даверу», мабільныя: +375333706966, +375292956411, +375297697911.