Прымяненне святлодыёдных тэхналогій плануецца пашыраць у Беларусі, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Уладзімір Камашко падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай старту рэспубліканскага конкурсу на саісканне прэміі "Лідэр энергаэфектыўнасці - 2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануецца пашыраць прымяненне святлодыёдных тэхналогій. Яны ўсё больш выкарыстоўваюцца ў жылым сектары. З'явіліся свяцільні такога роду і для асвятлення участкаў дарог, магістраляў. Святлодыёдныя тэхналогіі будуць актыўна развівацца і ў далейшым", - сказаў Уладзімір Камашко.

Ён таксама паведаміў, што ў канцы 2016 года - пачатку 2017-га адбылося два пасяджэнні Камітэта па ўстойлівай энергетыцы Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, на якіх разглядалася пытанне аб класіфікацыі энергетычных рэсурсаў. "Існуе рамкавы класіфікатар энергетычных рэсурсаў. Мяркуецца, што торф будзе ўключаны туды як асобны від паліва. Гэта дае Беларусі новыя магчымасці, бо мы даўно і актыўна працуем з торфам у энергетычнай сферы. Мяркуецца, што такое змяненне будзе ўнесена з 2018 года", - дадаў намеснік дырэктара дэпартамента.

Па яго словах, будзе актыўна развівацца выкарыстанне драўнянай біямасы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Таксама вялікая ўвага будзе ўдзяляцца рэалізацыі пакватэрнага ўліку цеплавой энергіі ў новых жылых дамах. "Мы будзем шукаць падыходы для рэалізацыі пакватэрнага ўліку і ў існуючым жылым сектары", - адзначыў Уладзімір Камашко.