Комплекс дадатковых мерапрыемстваў па зніжэнні негатыўнага ўплыву п'янства і алкагалізму на стан аператыўнай абстаноўкі праводзіцца на тэрыторыі Лепельскага раёна з 16 па 20 лістапада 2021 года
Комплекс дадатковых мерапрыемстваў па зніжэнні негатыўнага ўплыву п'янства і алкагалізму на стан аператыўнай абстаноўкі праводзіцца на тэрыторыі Лепельскага раёна з 16 па 20 лістапада 2021 года ў перыяд асноўнага этапу мерапрыемстваў, дзе асноўнай мэтай з'яўляецца залучэнне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога насілля, сямейнага неблагопалучча, а таксама павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян, прыняцця вычарпальных мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, прэвентыўнага уздзеяння да асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках органаў унутраных спраў.
У рамках дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі аддзела унутраных спраў Лепельскага райвыканкама і спецыялісты аддзела па адукацыі, УАЗ «Лепельская ЦРБ», Лепельскага РАНС, КУВП «Бароўка», а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў праінфармуюць грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам насілля, рабоце тэлефонаў даверу і многае іншае.
Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама рэгулярна праводзіць комплексныя мерапрыемствы па недапушчэнні насілля ў сям'і, а таксама папярэджанні здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення. У мэтах недапушчэння цяжкіх наступстваў злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення за 10 месяцаў гэтага года было накіравана ў ЛПП 18 грамадзян з іх, 16 непрацуючых, 7 сямейных дэбашыраў. З мэтай прафілактыкі п'янства і алкагалізму арганізавана і праведзены 71 медыцынская камісія з хранічнымі алкаголікамі, аб'яўлена папярэджанне аб магчымым накіраванні ў ЛПП – 47.
Калі маецца інфармацыя аб асобах, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, або Вы сталі ахвярай, сведкам насілля ў сям'і, не чакайце трагедыі! Дзейнічайце прама зараз! Звяртайцеся ў аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама па тэлефоне 3 20 83, да ўчастковага інспектара міліцыі або выклікайце міліцыю па тэлефоне 102.
Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі Лепельскага РАУС І.М.Казлоў