17 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праект указа аб абыходжанні з адходамі знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Чакаецца, што ён выйдзе ў студзені. Пра гэта паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко. У Віцебску кіраўнік ведамства прымае ўдзел у выніковай калегіі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
"Па гэтым указе было шмат пытанняў, бо хацелася зрабіць яго перадавым. У цяперашні час ён узгоднены і ў бліжэйшы час павінен выйсці", - падкрэсліў Уладзімір Цалко.
Дакумент павысіць адказнасць вытворцаў і імпарцёраў асобных відаў тавараў, у тым ліку складанай бытавой тэхнікі, батарэек, адходаў тары за іх выкарыстанне. "У адпаведнасці з ім, вытворцы складанай бытавой і іншай тэхнікі, а таксама імпарцёры 10% прадукцыі, якая страціла спажывецкія ўласцівасці, будуць абавязаны збіраць і здаваць на перапрацоўку або ж пералічваць пэўныя сродкі, якія затым будуць накіроўвацца на арганізацыю перапрацоўкі дадзенай сыравіны", - адзначыў міністр. "Пашыраная адказнасць вытворцаў - гэта еўрапейская норма: вырабляеш - будзь ласкавы перапрацоўвай свае адходы", - дадаў Уладзімір Цалко.-0-
БЕЛТА
Прыняцце ўказа аб абыходжанні з адходамі чакаецца ў студзені - В. Цалко
17.1.20120 праглядаў