14 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прыярытэтам для Беларусі ў міжнародных адносінах з'яўляюцца гандлёва-эканамічныя пытанні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння давераныя граматы замежных паслоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы зацікаўлены ва ўдасканаленні доступу беларускіх тавараў на традыцыйныя і новыя рынкі, прыцягненні з-за мяжы сучасных тэхналогій і інвестыцый, дыверсіфікацыі каналаў паставак сыравіны і энергетычных рэсурсаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паколькі беларуская эканоміка з'яўляецца адкрытай і экспартаарыентаванай, то прыярытэтам для рэспублікі ў міжнародных адносінах з'яўляюцца гандлёва-эканамічныя пытанні. "Геапалітычнае становішча і гісторыка-культурныя асаблівасці нашай дзяржавы прадугледжваюць збалансаванае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з мноствам партнёраў у розных рэгіёнах свету", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, нягледзячы на тое, што з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў ААН, яшчэ вельмі маладое суверэнная дзяржава. У той жа час яна ўжо заявіла аб сабе як аб сур'ёзным і адказным удзельніку міжнароднай супольнасці, актыўна ўцягнутым у вырашэнне вострых праблем сусветнага парадку дня. "У межах ААН мы ініцыявалі распрацоўку глабальнага плана па процідзеянні гандлю людзьмі, дынамічна праводзім лінію на забеспячэнне раўнапраўнага доступу ўсіх краін да тэхналогій вытворчасці энергіі з новых і аднаўляльных крыніц", - сказаў Прэзідэнт.-0-
БЕЛТА
Прыёрытэтам для Беларусі ў міжнародных адносінах з'яўляюцца гандлёва-эканамічныя пытанні - А.Лукашэнка
14.6.20100 праглядаў