З мэтай аховы і размнажэння каштоўных дзікіх жывёл, асабліва рачных баброў і птушынай дзічыны, 30 студзеня 1925 года быў арганізаваны Бярэзінскі запаведнік як Дзяржаўны паляўнічы запаведнік.
Гэта адна з самых старэйшых і ўнікальных у Рэспубліцы Беларусь прыродаахоўных тэрыторый самага высокага рангу, якая захавалася ў першародным выглядзе і атрымала сусветную вядомасць як эталон некранутай прыроды не толькі ў СНД, але і ў Еўропе. Запаведнік размешчаны на тэрыторыі Лепельскага, Докшыцкага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці і Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.Прыродная скарбніца Беларусі. Бярэзінскі біясферны запаведнік адзначае 100-гадовы юбілей
30.1.20250 праглядаў