Летнія канікулы для школьнікаў — гэта аднаўленне здароўя, развіццё творчых здольнасцей, прылучэнне да культурных каштоўнасцей, увасабленне ўласных планаў. Жыццядзейнасць сучасных дзяцей патрабуе вялікіх фізічных, псіхічных і інтэлектуальных сіл.

Летнія канікулы для школьнікаў — гэта аднаўленне здароўя, развіццё творчых здольнасцей, прылучэнне да культурных каштоўнасцей, увасабленне ўласных планаў. Жыццядзейнасць сучасных дзяцей патрабуе вялікіх фізічных, псіхічных і інтэлектуальных сіл. 

У чэрвені адкрыў свае дзверы лагер з дзённым знаходжаннем у сярэдняй школе №3 горада Лепеля. Перад выхавальнікамі лагера стаіць праблема: як і чым пастаянна здзіўляць і радаваць дзяцей? Як напоўніць цікавым, пазнавальным зместам вольны час дзіцяці, уключыўшы яго ў разнастайную творчую дзейнасць?

Каб зацікавіць і ўцягнуць выхаванцаў, з першага дня работы выхавальнікі стварылі тут атмасферу ўтульнасці, гармоніі і прыгажосці. Праграма лагера дзённага знаходжання вучняў насычана спартыўна-пазнавальнымі,  развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку, а галоўнае, фарміруюць творчыя здольнасці дзяцей. Удзельнічаюць рабяты і ў калектыўных справах лагера.

Наш карэспандэнт пабываў на «Экскурсіі памяці», якую правяла для выхаванцаў лагера Аліна Корсак. Экскурсія праходзіла па тэрыторыі школы, па месцах памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны напамінаючы  аб гераічным мінулым нашага горада. Рабяты ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі ў гонар старшага лейтэнанта Івана Коцарава, ушанавалі памяць аб нашых земляках на месцы расстрэлу мірных грамадзян каля будынка ўстановы адукацыі.

-Экскурсія нам вельмі спадабалася, Аліна Леанідаўна вельмі пазнавальна расказвала аб подзвігах нашых герояў, - кажуць Вара іАнастасія Колтовіч.

Кожны дзень рабяты атрымліваюць паўнавартаснае 3-разавае харчаванне з разнастайных і смачных страў. У рацыёне прысутнічаюць фрукты, духмяныя сокі, свежыя агародніна, што вельмі падабаецца дзецям.

- Характарнай асаблівасцю работы нашага лагера з'яўляецца індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, арганізацыя яго дзейнасці з улікам магчымасцей і асаблівасцей, стварэнне сітуацыі поспеху. Аздараўленне праходзяць каля 100 дзяцей з 1 па 7 класы, функцыянуе 5 атрадаў, - пракаментавала Кацярына  Белавусава, старэйшая піянерважатая.