Упершыню «Гадзіна Зямлі» была праведзена па ініцыятыве фонду дзікай прыроды (WWF) у 2007 годзе ў аўстралійскім Сіднэі. Ужо на наступны год акцыю падтрымалі іншыя краіны.
Упершыню «Гадзіна Зямлі» была праведзена па ініцыятыве фонду дзікай прыроды (WWF) у 2007 годзе ў аўстралійскім Сіднэі. Ужо на наступны год акцыю падтрымалі іншыя краіны. У мінулым годзе ў акцыі прыняло ўдзел рэкордную колькасць – больш за 2 млрд чалавек з 7000 гарадоў 178 краін свету. Не засталася ўбаку і Беларусь – у 2017 годзе наша краіна ў 9-ы раз будзе прымаць удзел у дадзеным флэшмобе.
Сёлета акцыя праходзіць пад лозунгам «Змяняй сябе, а не планету». Эканомія энергіі і прыродных рэсурсаў – гэта ўсё ж другасны сэнс акцыі. У першую чаргу, сваім удзелам людзі, кампаніі, арганізацыі выказваюць салідарнасць і адказнасць у вырашэнні праблем, звязаных са змяненнем клімату і абаронай навакольнага асяроддзя. Прыцягненне ўвагі да экалагічна свядомых паводзін, змяненне сваіх штодзённых звычак – вось галоўны сэнс мерапрыемства.
Паважаныя жыхары Лепельшчыны! Вы таксама можаце персанальна паўдзельнічаць у акцыі «Гадзіна Зямлі». Для гэтага не патрабуецца нікуды ісці ці выконваць нейкія складаныя рытуалы. Дастаткова проста выключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы з разеткі ў сябе дома ці ў офісе з 20.30 да 21.30 25 сакавіка 2017 года.