У Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паступаюць пытанні на тэму: Ці можна прыстрэліць стрэльбу ў яры, калі ён аддалены ад населенага пункта і не ўваходзіць у склад паляўнічых угоддзяў? Ці трэба аплачваць дзяржпошліну, калі едзеш не на паляванне, а толькі на прыстрэлку?

У адпаведнасці з п. 155 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, прыстрэлка паляўнічай зброі павінна ажыццяўляцца ў паляўнічых угоддзях у месцах, спецыяльна адведзеных для гэтай мэты і вызначаных лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі паляўнічагарыстальніка, альбо ў працэсе палявання (пры наяўнасці ўсіх неабходных для палявання дакументаў). Такім чынам, прыстрэлка паляўнічай зброі па-за межамі паляўнічых угоддзяў не дапускаецца.

Згодна з п. 155 і п. 108 Правілаў, падчас прыстрэлкі зброі у спецыяльна адведзеным для гэтага месцы паляўнічы павінен мець пры сабе наступныя дакументы: дзяржпасведчанне на права палявання, картку ўліку парушэнняў, дакумент, які пацвярджае аплату дзяржпошліны за прадастаўленне права на паляванне, а таксама дазвол на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі.