У Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паступаюць пытанні на тэму: Ці можна прыстрэліць стрэльбу ў яры, калі ён аддалены ад населенага пункта і не ўваходзіць у склад паляўнічых угоддзяў? Ці трэба аплачваць дзяржпошліну, калі едзеш не на паляванне, а толькі на прыстрэлку?
У адпаведнасці з п.71 Правілаў палявання, прыстрэлка паляўнічай зброі павінна праводзіцца ў паляўнічых угоддзях у месцах, спецыяльна адведзеных для гэтай мэты і вызначаных лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі паляўнічагарыстальніка, альбо ў працэсе палявання (пры наяўнасці ўсіх неабходных для палявання дакументаў). Такім чынам, прыстрэлка паляўнічай зброі па-за паляўнічымі ўгоддзямі не дапускаецца.
Прыстрэлка паляўнічай зброі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах можа праводзіцца паляўнічымі круглагадова пры наяўнасці дакументаў, прадугледжаных у абзацах другім, трэцім і пятым часткі першай пункта 51 Правілаў палявання, а менавіта – дзяржаўнага пасведчання на права палявання, дакумента, які пацвярджае факт выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне, а таксама дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі.