На святочную службу прыйшло шмат гасцей, а таксама святары, якія ў розны час служылі ў Лепелі і займаліся аднаўленнем святыні.

На святочную службу прыйшло шмат гасцей, а таксама святары, якія ў розны час служылі ў Лепелі і займаліся аднаўленнем святыні.

З віншавальным словам выступіў старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, які падзякаваў духавенству і парафіянам за вернасць хрысціянскім традыцыям і каштоўнасцям і вялікую сістэмную працу, якая дазволіла касцёлу Святога Казіміра стаць сапраўднай жамчужынай Лепельшчыны.

Адным з самых сімвалічных момантаў урачыстасці стала асвячэнне біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам копіі карціны італьянскага мастака Леанарда да Вінчы “Тайная вячэра” і алтара з рэліквіямі святых, якія былі ўстаноўлены напярэдадні.

Касцёл Святога Казіміра – гэта не толькі прыгожы і велічны будынак, але і сведка шматвяковай гісторыі нашага краю. Ён перажыў пажары, войны, рэвалюцыі, атэізм і забыццё. Ён быў зачынены, разбураны, закінуты, але не памёр. Ён адрадзіўся і жыве дзякуючы веры, любові і працы святароў і парафіян.