10 чэрвеня каля 12 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Бесяды Слабадскога сельсавета.

10 чэрвеня каля 12 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Бесяды Слабадскога сельсавета.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення назіралася адкрытае гарэнне жылога дома.

Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столявае перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць, адбылося поўнае абрушэнне даху і столявага перакрыцця.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – прамы удар маланкі ў дах дома.

МНС нагадвае!Падчас навальніцы ў першую чаргу адключыце усе электрапрыборы і выміце штэкер вонкавай антэны з тэлевізара, спыніце тэлефонныя размовы. Затым паспрабуйце ліквідаваць скразнякі, шчыльна зачыніце вокны і коміны. Не размяшчайцеся каля акна, печы, каміна, масіўных металічных прадметаў, на даху і на гарышчы.

Трымайцеся далей ад высокіх асобна стаячых дрэў, слупоў, ліній электраперадач, не размяшчайцеся каля вогнішча, бо слуп гарачага паветра – добры праваднік электрычнасці.

Абавязкова выйдзіце з вады, адыдзіце далей ад берага і схавайцеся ў сховішчы. Калі Вы знаходзіцеся ў лодцы, неадкладна грэбці да берага. Рыбалку падчас навальніцы неабходна спыніць, бо снасці з'яўляюцца правадніком для электрычнасці.

Навальніца – з'ява непрадказальная і дастаткова небяспечная, аднак пісьменныя дзеянні падчас яе ўзнікнення дапамогуць Вам пазбегнуць непрыемных наступстваў!