29 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Прамыя замежныя інвестыцыі ў эканоміку Віцебскай вобласці ў першым паўгоддзі бягучага года ўзраслі ў 4,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі $30 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. За студзень-чэрвень 2011 года ў эканоміку рэгіёна паступіла $455,7 млн. замежных інвестыцый, з якіх 6,6% прыпадае на прамыя замежныя інвестыцыі. Асноўныя формы іх прыцягнення - крэдыты і пазыкі, на якія прыпадае 59,4% агульнага аб'ёму прамых інвестыцый, і рэінвеставанне (37,5%). У прамысловую вытворчасць прыцягнута $7,4 млн., у стварэнне гандлёвых аб'ектаў, гасцініц, рэстаранаў - $1,5 млн. Асноўнымі інвестарамі выступаюць суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі, удзельная вага ўкладанняў якіх перавысіла палову, а таксама дзяржавы Еўропы, на долю якіх прыпадае 43% інвестыцый. Як адзначылі ў камітэце эканомікі, у цяперашні час на стадыі разгляду знаходзяцца 13 інвестыцыйных дагавораў з агульным аб'ёмам інвестыцый Br250 млрд. Па выніках перамоваў з інвестарамі сума прыцягнення прамых замежных інвестыцый у бягучым годзе ацэньваецца ў $114 млн., у тым ліку на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы ці паслугі) меркавана складзе больш за $50 млн.-0-

БЕЛТА