14 верасня, Верхнядзвінск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прамыя кантакты дапамагаюць даведацца і вырашыць надзённыя праблемы людзей. Перакананасць у гэтым падчас прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі Верхнядзвінскага раёна выказаў старшыня Следчага камітэта Беларусі Валерый Вакульчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік ведамства адзначыў, што для яго як кіраўніка вельмі важнае меркаванне кожнага чалавека. Гэта дапамагае ўдасканальваць працу камітэта, своечасова рэагаваць на магчымыя негатыўныя тэндэнцыі. Падчас трохгадзіннай тэлефоннай лініі Валерыю Вакульчыку паступіла не вельмі шмат тэлефонных званкоў. "Нягледзячы на гэта, у гэтых зваротах бачны ўвесь спектр пытанняў, якія хвалююць грамадзян. Некаторыя не адносяцца да праблем Следчага камітэта, але ім таксама будзе ўдзелена ўвага, іншыя знаходзяцца ў кампетэнцыі камітэта і будуць узяты пад кантроль для аб'ектыўнага і справядлівага вырашэння", - адзначыў ён. На думку старшыні Следчага камітэта, крымінагенная абстаноўка ў Верхнядзвінскім раёне спакойная, што і тлумачыць невялікую колькасць званкоў. За восем месяцаў 2012 года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 141 злачынства, што на 16,1%, менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Зніжэнне ўзроўню злачыннасці назіраецца і па лініі крымінальнага вышуку (з 118 у 2011 годзе да 103 у бягучым, або на 12,7% менш). З 13 да 8 скарацілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх, па ўсіх устаноўлены вінаватыя асобы. На тэрыторыі раёна ў бягучым годзе не рэгістраваліся такія злачынствы, як забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, рабаванне, згвалтаванне, хуліганства, вымагальніцтва.-0-

БЕЛТА