26 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прамыя кантакты з насельніцтвам дапамагаюць уладам вырашаць жыццёва важныя пытанні людзей. Пра гэта заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, пасля прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі рэгіёну старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.
Прамыя тэлефонныя кантакты старшыні аблвыканкама, яго намеснікаў, старшыняў раённых і гарадскіх выканкамаў з насельніцтвам сталі практычна штотыднёвымі ў Віцебскай вобласці. Дзякуючы гэтаму ўдалося вырашыць нямала праблемных пытанняў, якія хвалююць людзей. "Гэтыя прамыя лініі шмат у чым дапамагаюць убачыць, даведацца", - сказаў Аляксандр Косінец.
Разам з тым некаторыя пытанні людзей вырашыць немагчыма, бо яны супярэчаць законам, што і пацвердзілі дзясяткі камісій. Аднак і ў гэтай сітуацыі Аляксандр Косінец запатрабаваў ад чыноўнікаў цярпліва тлумачыць прычыну адмовы, уважліва і добразычліва ставіцца да грамадзян. "Трэба дапамагчы людзям прыняць правільную кропку гледжання", - сказаў ён.
Старшыня аблвыканкама на працягу трох гадзін адказаў на 32 тэлефонныя званкі. Значная частка пытанняў датычылася тэрмінаў і якасці капітальнага рамонту жылога фонду, адсялення жыхароў са сталага жылля, цэн на харчаванне і медыкаменты. Па ўсіх званках кіраўнікам камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама, старшыням гарвыканкамаў і райвыканкамаў былі дадзены даручэнні аб неадкладным вырашэнні праблем жыццезабеспячэння людзей.-0-
БЕЛТА
Прамыя кантакты з насельніцтвам дапамагаюць уладам вырашаць жыццёва важныя пытанні людзей - А.Косінец
26.11.20110 праглядаў