Афіцыйная статыстыка ўжывання наркотыкаў наглядна паказвае, што наркатычная залежнасць з'яўляецца адной з найбольш небяспечных праблем ва ўсім свеце, а распаўсюджанасць наркаманаў сярод дзяцей і падлеткаў – бяда вялікай колькасці бацькоў.
Афіцыйная статыстыка ўжывання наркотыкаў наглядна паказвае, што наркатычная залежнасць з'яўляецца адной з найбольш небяспечных праблем ва ўсім свеце, а распаўсюджанасць наркаманаў сярод дзяцей і падлеткаў – бяда вялікай колькасці бацькоў.
Наркатычная залежнасць мае адмоўны ўплыў не толькі на жыццё чалавека, але і на грамадства ў цэлым. Сацыяльныя наступствы дадзенага захворвання вельмі разнастайныя, яны праяўляюцца як разбурэннем сямейных адносін, так і зніжэннем грамадскай актыўнасці, часта стратай працаздольнасці.
На вялікі жаль, у цяперашні час у свеце па-ранейшаму назіраецца значны рост як колькасці асоб, якія ўжываюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, так і павелічэнне незаконнага абароту наркатычных сродкаў у цэлым.
Процідзеянне незаконнаму наркаабароту і звязанай з ім нарказлачыннасці застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў у сферы барацьбы са злачыннасцю ў цэлым і мае найважнейшае значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Згодна са статыстычнымі данымі ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 2018 г. па цяперашні час назіраецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці выяўленых злачынстваў у сферы абароту наркатычных сродкаў.
Так, у 2018 г. выяўлена 4604 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, з якіх з мэтай збыту здзейснена 2475 злачынстваў.
У 2019 г. было выяўлена 4276 злачынстваў у дадзенай сферы, з іх збыт наркатычных рэчываў устаноўлены ў 2184 злачынствах. Таксама выяўлена 2 злачынствы, якія кваліфікуюцца па арт. 332 КК Рэспублікі Беларусь, а менавіта прадастаўленне памяшканняў, арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў для вырабу, перапрацоўкі і (або) спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і (або) іншых дурманячых рэчываў.
У 2018 годзе на тэрыторыі Лепельскага раёна ў сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў было выяўлена ўсяго 4 злачынствы.
У 2019 годзе выяўлена 13 злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, з якіх 5 злачынстваў здзейснены з мэтай збыту наркатычных сродкаў.
Таксама выяўлены 2 злачынствы ў сферы незаконнага
незаконнага абароту наркатычных сродкаў, дзе аб'ект злачынства – марыхуана, якая была здабыта з раслін «Каноплі», што раслі на прыдамавых участках, а таксама ў іншых, у тым ліку агульнадаступных месцах.
Так, раней не судзімы 34-гадовы жыхар г. Лепеля, маючы намер на незаконныя без мэты збыту набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў у 2017 годзе шляхам збору даспелых раслін роду Каноплі, а таксама з іншых, не ўстаноўленых следствам крыніц, незаконна без мэты збыту набыў небяспечнае наркатычнае рэчыва – марыхуану, падрыхтаваў рэчыва да ўжывання. Частку ўжыў самастойна, а частку захоўваў па месцы свайго жыхарства.
Ён жа з мэтай збыту набываў марыхуану ў грамадзяніна Н., перавозіў тавар на электравеласіпедзе па г. Лепелю і ў далейшым прадаваў дзвюм жыхаркам горада.
Суд Лепельскага раёна з улікам прадстаўленых доказаў і пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы, прызнаў жыхара г. Лепеля вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 і ч.3 арт.328 КК Рэспублікі Беларусь, і, прымаючы да ўвагі змякчаючыя і абцяжваючыя абставіны, прызначыў пакаранне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прыгавор вынесены ў 2019 годзе і ўступіў у законную сілу.
Згодна з вышэйпералічанымі статыстычнымі данымі, на тэрыторыі раёна за перыяд 2018-2019 года значна вырасла выяўляльнасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.
За 5 месяцаў бягучага года ў Лепельскім раёне выяўлена 1 злачынства, звязанае з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.
Такім чынам, наркаманія застаецца сур'ёзнай праблемай грамадства. Праблему нарказлачыннасці можна вырашыць толькі ўзгодненымі дзеяннямі праваахоўных органаў і саміх грамадзян, бо актыўная грамадзянская пазіцыя, барацьба грамадзян з распаўсюджваннем і ўжываннем наркатычных і псіхатропных рэчываў вядзе да стварэння здаровага і сацыяльна актыўнага грамадства.
Стажор на пасадзе памочніка пракурора Лепельскага раёна Т.В.Лукуціна