Удасканаленне работы па падтрымцы дзяцей з АПФР у Лепельскім раёне, вынікі абследавання аглядальнымі камісіямі домаўладанняў і кватэр, у якіх пражываюць інваліды, аказанне дапамогі такім грамадзянам па ліквідацыі парушэнняў правілаў бяспекі, арганізацыя турыстычнай дзейнасці для асоб з абмежаванымі магчымасцямі - гэтыя пытанні сёння былі вынесены на парадак дня.
Падчас выязной часткі пасяджэння члены міжведамаснага савета наведалі адрасы, дзе ўжо зроблена работа па стварэнні безбар'ернага асяроддзя, а таксама тыя дамы, дзе такая работа яшчэ трэба будзе.
Работа з інвалідамі будуецца на індывідуальным падыходзе да кожнага з іх. Дзяржава робіць усё для таго, каб людзі з інваліднасцю былі максімальна ўцягнуты ў грамадства. Важна не проста ствараць безбар'ернае асяроддзе, а разумець, як чалавек з інваліднасцю зможа ім карыстацца. Усё павінна быць якасна, зручна, прадумана і надзейна, - адзначыла Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.