Пракуратура Лепельскага раёна падчас выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» праверыла гандлёвыя аб'екты Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства на тэрыторыі г. Лепеля і ў сельскай мясцовасці.
Пры правядзенні праверкі ўстаноўлена наяўнасць на вітрынах тавараў з пратэрмінаванымі тэрмінамі прыдатнасці. У прыватнасці, у 5 крамах у звароце знаходзілася 22 тавары, у якіх мінуў тэрмін захоўвання.
Даведачна. У ч. 2 арт. 13.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за рэалізацыю тавараў або прапанову да рэалізацыі тавараў з пратэрмінаванымі тэрмінамі прыдатнасці.
Устаноўлены факт продажу 15 тавараў без маркіроўкі. Згодна з тлумачэннямі загадчыцы дадзенай крамы, загадзя ведаючы аб тым, што тэрміны захоўвання дадзенай прадукцыі мінулі, апошняя сцерла ацэтонам звесткі аб тэрмінах захоўвання і рэалізавала тавар у продаж.
Даведачна. Згодна з п. 45 санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да абсталявання і ўтрымання аб'ектаў грамадскага харчавання, гандлёвых аб'ектаў, рынкаў пры звароце харчовай прадукцыі, зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ад 23.11.2017 №7, на аб'ектах забараняецца зварот: харчовай прадукцыі без наяўнасці маркіроўкі (з інфармацыяй, якая наносіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза).
Артыкулам 17.5 Кодэкса Рэспублікі аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
У парадку рэагавання пракурор Лепельскага раёна запатрабаваў зняць пратэрмінаваны тавар з рэалізацыі, галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму ўрачу Лепельскага раёна накіравана даручэнне ў парадку арт. 2.16 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях аб пачатку падрыхтоўкі справы ў дачыненні да фізічнай і юрыдычнай асобы, якія дапусцілі парушэнні ў гандлі, дырэктару Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства ўнесена прадстаўленне аб устараненні выяўленых парушэнняў заканадаўства.
Дзіяна Трацаўская, памочнік пракурора Лепельскага раёна