У Віцебску сёння стартуе продаж квіткоў на мерапрыемствы XXVIII "Славянскага базару", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі форуму.
У Віцебску сёння стартуе продаж квіткоў на мерапрыемствы XXVIII "Славянскага базару", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі форуму.
Першымі стануць даступныя квіткі на некаторыя праекты ў Летнім амфітэатры і Віцебскім палацы спорту. Сярод іх канцэрты "Уверцюра да фестывалю", урачыстае адкрыццё, "Залаты хіт", Viva, Italia, КВЗ-канцэрт, выступленне Надзеі Кадышавай і ансамбля "Залатое кальцо", сольнікі Стаса Міхайлава і Валерыя Лявонцьева, Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, канцэрт Віктара Каралёва, гурта "Кіпелаў". Набыць квіткі на іх пакуль можна толькі ў касах горада. З 25 лютага яны стануць даступныя на сайтах і ў касах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by.
З 15 сакавіка да іх дададуцца квіткі на праекты "Саюзнае злучэнне запрашае…", "Песнярам" - 50", "Europa plus TV. Hit non stop у Віцебску", канцэрты ўрачыстага закрыцця і "Шансон ТВ - усе зоркі".
"Акрамя таго, прыхільнікі фестывалю змогуць набыць на праекты форуму падарункавыя сертыфікаты наміналам Br10, Br20, Br30, Br50 і Br100, якія потым можна будзе абмяняць на квіткі на канцэрты, што ўжо анансаваны, а таксама на тыя, што стануць вядомы пазней. Праграма фестывалю будзе абнаўляцца і дапаўняцца", - сказалі ў дырэкцыі.