Продаж квіткоў на "Славянскі базар у Віцебску" стартуе 23 лютага. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" – дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка на першай прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню XXVII форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадаж квіткоў на "Славянскі базар у Віцебску" стартуе 23 лютага. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" – дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка на першай прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню XXVII форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэалізацыя квіткоў будзе праводзіцца ў тры этапы. Першы этап продажаў стартуе 23 лютага. Гледачы змогуць набыць квіткі на сольныя канцэрты ў Летнім амфітэатры, канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю, а таксама падзеі XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018". Квіткі будуць даступныя ў касах горада Віцебска і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by.
Старт другога этапу продажу квіткоў на ўсе праекты ў Летнім амфітэатры запланаваны на 23 сакавіка. У трэці этап уключаны праекты на іншых фестывальных пляцоўках. Дата яго старту будзе агучана дадаткова.
Акрамя таго, з 1 лютага можна будзе набыць падарункавыя сертыфікаты наміналамі Br10, Br20, Br30, Br50 і Br100. Абмяняць іх на квіткі мерапрыемстваў фестывалю можна будзе па меры іх паступлення ў продаж (у адпаведнасці з трыма этапамі).
Цана квіткоў у бягучым годзе істотна не змянілася, дадаў Аляксандр Сідарэнка.
XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе 12-16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны да адкрыцця і пасля закрыцця форуму. Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" будзе праводзіцца з 13 па 15 ліпеня. Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу ўключаць у праграму ўрачыстага закрыцця фестывалю.