Так, на вуліцы Школьнай працуюць работнікі камунальнай службы, якія ў дадзены момант прыбіраюць старое пакрыццё асфальта.

Хутка тут з'явіцца новы тратуар, а менавіта 165 метраў тратуарнай дарожкі з наступнай рэканструкцыяй дарожнага палатна.

Да пачатку навучальнага года гімназісты пойдуць ва ўстанову адукацыі з камфортам.

Новы тратуар не толькі палепшыць знешні выгляд вуліцы, але і павысіць бяспеку пешаходаў, асабліва дзяцей.