22 кастрычніка, Віцебск /Дыяна Курыла - БЕЛТА/. Прадукцыя беларускіх фірм "Элема" і "Мілавіца" заваявала сімпатыю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Роўзмары Томас. Гэтым яна падзялілася з журналістамі падчас сённяшняй азнаямленчай паездкі ў Віцебск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У верасні споўніўся год, як Роўзмары Томас знаходзіцца з дыпламатычнай місіяй у Беларусі. Яна адзначыла, што паміж беларусамі і брытанцамі шмат агульнага: талерантнасць, спакойны погляд на свет, працавітасць і прыязнасць. "Я адчуваю сябе ў Беларусі як дома", - прызналася пасол.-0-
БЕЛТА
Прадукцыя "Элемы" і "Мілавіцы" заваявала сімпатыю пасла Вялікабрытаніі
22.10.20100 праглядаў