21 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў поўным аб'ёме будзе ўзгоднены і падрыхтаваны да 1 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі са спасылкай на кіраўніка сакратарыята, міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Аскара Кішкембаева.
Паводле яго слоў, як чакаецца, Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе можа быць падпісаны прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі ў канцы мая бягучага года ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
Аскар Кішкембаеў адзначыў, што дагавор створыць умовы для стабільнага развіцця эканомікі, свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы без якіх-небудзь выключэнняў і абмежаванняў. "У адпаведнасці з гэтым дагаворам, нашы краіны будуць ажыццяўляць узгодненую, скаардынаваную, дзе гэта неабходна, адзіную палітыку ў пэўных сферах: у макраэканоміцы, фінансавым сектары, прамысловасці, рэгуляванні дзеянняў суб'ектаў натуральных манаполій, ахове і абароне інтэлектуальнай уласнасці", - паведаміў Аскар Кішкембаеў.
Прадстаўнік ЕЭК адзначыў, што ў цяперашні час праводзіцца праца па кадыфікацыі ўсёй існуючай нарматыўна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, што дазволіць максімальна ліквідаваць выключэнні і абмежаванні ва ўзаемным гандлі.
Пры гэтым міністр завастрыў увагу на існуючых цяжкасцях доступу прадукцыі таваравытворцаў краін - удзельніц Мытнага саюза на рынкі адзін аднаго. Перш за ўсё размова ідзе аб выкарыстанні бакамі розныхнетарифных тэхнічных бар'ераў, мер па сертыфікацыі, ліцэнзаванні, квотаванні, што з'яўляецца стрымліваючым фактарам у актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленні ўзаемадзеяння бізнес-структур краін - членаў МС.-0-
Праект дагавора аб Еўразійскім саюзе ў поўным аб'ёме будзе ўзгоднены і падрыхтаваны да 1 мая - ЕЭК
21.3.20140 праглядаў