Паводле папярэдніх даных, крайні тэрмін паступлення ў Палату прадстаўнікоў праекта Кодэкса аб адукацыі – сакавік 2019 года. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэпутат не выключыў, што праект кодэкса можа паступіць у парламент і зімой. "Але тое, што ў гэтым каляндарным годзе ў Палаце прадстаўнікоў яго не ўбачаць, – гэта факт", – сказаў ён.

Міністэрства адукацыі робіць усё магчымае, каб кодэкс быў прадстаўлены парламентарыям як мага хутчэй. Самі дэпутаты ў гэтым таксама зацікаўлены, падкрэсліў Ігар Марзалюк. Ён дадаў, што ўжо двойчы адмяняліся парламенцкія слуханні па дакуменце. Апошнія былі запланаваны на верасень. Але Апарат Саўміна адправіў дакумент на дапрацоўку. Ігар Марзалюк паспеў азнаёміцца з вераснёўскім варыянтам. Ён, па словах дэпутата, выгадна адрозніваўся па шэрагу пазіцый ад таго дакумента, які Мінадукацыі два гады таму выносіла на грамадскае абмеркаванне.

Парламентарыі ўжо паспелі прапрацаваць праблемныя моманты праекта кодэкса з зацікаўленымі, у тым ліку з творчымі, сілавымі ВНУ. Гэта дазволіць не зацягваць з разглядам дакумента, калі ён паступіць у Палату прадстаўнікоў. "За першае паўгоддзе дэпутаты прымуць яго ў першым чытанні, а магчыма, і ў другім, паколькі кодэкс вельмі чакаюць ва ўсёй сістэме адукацыі", – рэзюмаваў Ігар Марзалюк.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)