Змены і дапаўненні, якія ўносяцца ў Асноўны закон нашай дзяржавы, абмеркавалі ў калектыве камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Праектна-архітэктурнае бюро г.Лепеля і раёна».

Змены і дапаўненні, якія ўносяцца ў Асноўны закон нашай дзяржавы, абмеркавалі ў калектыве камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Праектна-архітэктурнае бюро г.Лепеля і раёна».

З работнікамі сустрэўся Сяргей Быстрыцкі, намеснік старшыні райвыканкама.

- У праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адлюстраваны ўсе канцэптуальныя моманты, якія тычацца зусім не толькі палітыкі. Цешыць, што ў праекце абноўленага Галоўнага Закона краіны замацоўваецца накіраванасць дзяржавы на захаванне і ўмацаванне сям'і і сямейных каштоўнасцей, — адзначыў Сяргей Быстрыцкі.