Да канца 1943 года Полацка-Лепельская партызанская зона ахоплівала ўвесь Ушацкі, часткова Полацкі, Лепельскі, Докшыцкі і некаторыя іншыя раёны Віцебскай вобласці.

Яе плошча складала 3245 квадратных кіламетраў з 1220 населенымі пунктамі, дзе пражывала каля 80 тыс. чалавек.

Тут была адноўлена савецкая ўлада. Зона стала базай і тылам партызан. На партызанскія аэрадромы і пасадачныя пляцоўкі з Вялікай зямлі дастаўлялі зброю, боепрыпасы, медыкаменты. З восені 1943 года ў зоне дзейнічалі 16 партызанскіх брыгад.

Увечары 4 мая партызанскія групы пайшлі на прарыў пад агнём праціўніка, праз поле... Тады загінула 1,5 тыс. чалавек, але з акружэння ўдалося выйсці. Да вызвалення Лепельскага раёна заставаліся лічаныя тыдні.

Раніцай 28 чэрвеня ў Лепель з поўдня і ўсходу ўварваліся на вялікай хуткасці танкісты 10-й танкавай брыгады з дэсантам аўтаматчыкаў і байцы 7-й гвардзейскай мехбрыгады. Да 15:00 28 чэрвеня горад быў вызвалены.