Тут, на тэрыторыі былога ваеннага шпіталя ў Лепелі, пахавана звыш 200 абаронцаў Айчыны — салдат і афіцэраў, а таксама мірных жыхароў.

Шпіталь працаваў яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. У час акупацыі тут былі нямецкія казармы, потым утрымлівалі ваеннапалонных. Гісторыкі называюць гэтае месца лагерам з неустаноўленымі класіфікацыйнымі прыкметамі.

А лепельчане ўспамінаюць жудасныя апавяданні бабуль і дзядуляў, бо на тэрыторыі ваеннага шпіталя ўтрымлівалі і цывільнае насельніцтва, праводзіліся масавыя расстрэлы.

Мы не маем права забываць пра подзвіг нашага народа. Загінулыя на франтах і падчас партызанскіх баёў абаронцы, памерлыя ад ран воіны і проста расстраляныя фашыстамі мірныя жыхары — усе яны цаной свайго жыцця падарылі нам свабоду.