Праект закона аб змяненні Падатковага кодэкса ўнясуць у парламент у 2020 годзе. Пра гэта сёння, адказваючы на пытанні дэпутатаў, паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра сказаў, што, паводле плана законапраектнай дзейнасці, унясенне праекта аб змяненні НК прадугледжана сёлета.

Па словах Дзмітрыя Кійко, праект прадугледжвае, у прыватнасці, карэкціроўку асобных ставак дзяржаўнай пошліны, парадку яе спагнання і вяртання пры звароце ў суд.

Сумесна з Вярхоўным судом, Генеральнай пракуратурай, іншымі зацікаўленымі напрацаваны напрамкі ў гэтай частцы. "Яны гатовыя ў выглядзе асобнага пакета. Мы плануем уключыць яго ў праект закона аб змяненні Падатковага кодэкса", - праінфармаваў намеснік міністра.