3 лютага, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Воршы, Полацку, Наваполацку і Віцебску абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) будзе аказваць пацыентам з ВІЧ паліятыўныя паслугі.
3 лютага, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Воршы, Полацку, Наваполацку і Віцебску абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) будзе аказваць пацыентам з ВІЧ паліятыўныя паслугі. Пра гэта на падагульнянай калегіі паведаміла старшыня арганізацыі Галіна Жаланава, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Паліятыўную дапамогу жыхарам 4 гарадоў вобласці, якія маюць статус ВІЧ-інфікаваных, будуць аказваць спецыяльна навучаныя прафесійныя медсёстры. Іх прадаставіць абласная арганізацыя БТЧК. Дадзеная ініцыятыва была распрацавана сумесна з галоўным упраўленнем па ахове здароўя аблвыканкама. "Для павышэння якасці жыцця пацыентаў з ВІЧ мы ўводзім такую паслугу, як паліятыўны догляд. Гэта вельмі складаная катэгорыя працы. З абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя вызначылі гарады, дзе такая паслуга будзе найбольш запатрабаванай. Гэта Віцебск, Ворша, Полацк і Наваполацк", - распавяла Галіна Жаланава.
Кіраўнік абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа дадала, што фінансавацца праект будзе з бюджэту галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама. "У новай праграме па ахове здароўя, якая распрацоўваецца да 2030 года, ёсць падпункты, якія тычацца паліятыўнай дапамогі. Мы чакаем яе зацвярджэння і адразу прыступім да аказання новага віду паслуг. Персанал мы ўжо падабралі", - падкрэсліла Галіна Жаланава.
У працу ўключыцца таксама камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Ад яго ў дапамогу накіруюць малодшы медыцынскі персанал. Такія спецыялісты будуць аказваць сацыяльныя паслугі па дастаўцы прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, медыкаментаў.
У 2022 годзе праект плануюць распаўсюдзіць на ўсе рэгіёны вобласці і ахапіць людзей з ВІЧ, якія не толькі маюць патрэбу ў паліятыўным доглядзе, але і тых, хто знаходзіцца на лячэнні.