11 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Праект V-VI тэхналагічнага ўкладу ў галіне медыцыны будзе рэалізаваны ў Віцебскай вобласці на працягу найбліжэйшых пяці гадоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Зароўскі. У пералік найважнейшых праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады ўключана 8 праектаў, заказчыкамі якіх выступае Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. У тым ліку праект "Арганізацыя вытворчасці аўтаматызаванага шматфункцыянальнага флуарэсцэнтнага аналізатара біялагічных клетак і тканін высокай раздзяляльнай здольнасці" адпавядае V-VI тэхналагічнаму ўкладу, які характарызуе найвышэйшы ўзровень развіцця тэхналогій і прымяненне дасягненняў у галіне біятэхналогій, нанатэхналогій, геннай інжынерыі, мембранных і квантавых тэхналогій, фатонікі, мікрамеханікі, тэрмаядзернай энергетыкі. Новая вытворчасць будзе накіравана на рэалізацыю інавацыйнага метаду дыягностыкі злаякасных новаўтварэнняў і адпавядае характарыстыкам пятай і шостай хваль навукова-тэхнічнага прагрэсу, якія нацэлены на прымяненне дасягненняў у галіне біятэхналогій, нанатэхналогій, геннай інжынерыі, мембранных і квантавых тэхналогій, фатонікі, мікрамеханікі, тэрмаядзернай энергетыкі. Рэалізацыю праекта ажыццяўляе прыватнае навукова-вытворчае унітарнае прадпрыемства "Спектраўтаматкомплекс". Доследны ўзор прыбора ўжо гатовы. Як адзначыў Святаслаў Зароўскі, у дзяржаўную інавацыйную праграму таксама ўключаны арганізацыя вытворчасці па выпуску тэлескапічных вышак з высокатрывалай сталі на прыватным вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемстве "Вітбудтэхмаш", укараненне ў вытворчасць інавацыйных тэхналогій мэблевай прамысловасці на Віцебскім камунальным мэблевым унітарным прадпрыемстве "Зара" і сучасных тэхналогій друку на камунальным паліграфічным унітарным прадпрыемстве "Наваполацкая друкарня". ААТ "Нафтан" і СТАА "ЛЛК-Нафтан" будзе ажыццёўлена будаўніцтва ўстаноўкі нізкатэмпературнай ізамерызацыі і арганізавана вытворчасць прысадак і пакетаў прысадак, якія забяспечваюць выпуск сучасных і перспектыўных змазачных масел. Вытворчасць і рэалізацыя новага пакета прысадак РА-2503-2 для бензінавых аўтамабільных масел эксплуатацыйнага ўзроўню SG/СD дазволіць павялічыць экспарт у 1,5 раза і пашырыць пастаўкі за мяжу.