Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемадапамога” сумесна з нямецкім фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” рэалізуе ў Беларусі праграму “Месца сустрэчы — дыялог”.

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемадапамога” сумесна з нямецкім фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” рэалізуе ў Беларусі праграму “Месца сустрэчы — дыялог”. Асноўная мэта — падтрымка праектаў, якія спрыяюць паляпшэнню сацыяльнага і псіхалагічнага становішча пажылых людзей, асабліва ахвяр нацысцкіх пераследаў і сталінскіх рэпрэсій.

Праект “Узаемнае ўзбагачэнне пакаленняў праз арганізацыю сумеснай вольнага часу” атрымаў падтрымку. У культурна-адукацыйным цэнтры ў вёсцы Стары Лепель пастаянна адбываецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Напрыклад, экскурсія ў Бярэзінскі біясферны запаведнік і Бягомль. Мы наведалі Музей прыроды, вальеры са звярамі. Нам, дзецям вайны, вельмі цікава было пачуць з вуснаў экскурсавода пра слаўнае мінулае партызанскага краю. Пасля запаведніка з агляднай экскурсіяй наведалі Бягомль.

Ганна Маславатая, прадстаўнік мэтавай групы праекта.
На здымку: экскурсія ў запаведнік.