12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі выносіцца на грамадскае абмеркаванне праект закона "Аб барацьбе з карупцыяй", паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Азнаёміцца з тэкстам праекта закона можна ў нумары газеты "Савецкая Беларусь" ад 12 жніўня 2014 года. Электронная версія таксама будзе даступная на інтэрнэт-сайце Генеральнай пракуратуры і Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Праект дакумента вызначае механізмы папярэджання карупцыі, у тым ліку абмежаванні, якія ўстанаўліваюцца для службовых і прыраўнаваных да іх асоб, рэгулюе парадак дэкларавання даходаў і маёмасці такіх асоб, замацоўвае меры па процідзеянні карупцыі.
Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць у рэдакцыю газеты "Савецкая Беларусь", а ў электронным выглядзе - на інтэрнэт-сайт Генеральнай пракуратуры і Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)