7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праезд у грамадскім транспарце Віцебскай вобласці з 7 верасня падаражэў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле транспарту і камунікацый Віцебскага аблвыканкама. Кошт адной паездкі ў гарадскім пасажырскім транспарце (аўтобусе, трамваі, тралейбусе) звычайных маршрутаў для жыхароў Віцебска павялічыўся на Br50 да Br800. Гранічныя максімальныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў у аўтобусах экспрэснага паведамлення масай больш за 5 тыс.кг вызначаны ў Br1200, масай не больш за 5 тыс.кг (маршруткі) - Br1900 (працягласцю маршруту да 16 км). Кошт месячнага праязнога білета на адзін від транспарту (аўтобус, трамвай або тралейбус) для віцябчан цяпер складае Br30080, на два любыя віды транспарту - Br41140, на тры віды транспарту (аўтобус, трамвай і тралейбус) - Br49080. Павышаны тарыфы і на праезд у гарадскім грамадскім транспарце ў райцэнтрах. Новыя тарыфы ўстаноўлены ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама №578 ад 2 верасня 2011 года. Рашэнне ўзгоднена з Міністэрствам эканомікі, падпісана ў Міністэрстве юстыцыі і апублікавана ў газетах "Народнае слова" і "Віцебскі рабочы". У аблвыканкаме не выключылі магчымасці далейшага павышэння тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце. "Гэтае пытанне ў цяперашні час разглядаецца", - адзначылі спецыялісты.-0-

БЕЛТА