Выезды на месцы здарэнняў, збор доказаў, расследаванне крымінальных спраў, напружаны графік і дзяжурствы — лёгкай працу следчых не назавеш.

Выезды на месцы здарэнняў, збор доказаў, расследаванне крымінальных спраў, напружаны графік і дзяжурствы — лёгкай працу следчых не назавеш.

У той жа час яе ўсё часцей выбіраюць жанчыны, якія нічым не саступаюць моцнай палове, расследуючы самыя розныя злачынствы. Пры гэтым паспяваюць добра выглядаць і ўдзяляць увагу сям'і. Ёсць прадстаўніцы прыгожага полу і ў Лепельскім раённым аддзеле Следчага камітэта, тут яны ў большасці.

З пачатку года Лепельскімі следчымі ўзбуджана 122 крымінальныя справы. Асноўная маса злачынстваў — крадзяжы. На лідзіруючыя пазіцыі выходзяць злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, кіберзлачыннасць. Ёсць у пераліку расследаванняў справы аб хуліганстве, па фактах угону і ДТЗ, ухілення ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей, карупцыйныя злачынствы, у сферы сямейна-бытавых адносін і іншыя.

Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства – гэта дзень тых, дзякуючы каму мы спакойна спім па начах, адчуваем сябе ў бяспецы, гуляючы па вуліцах роднага горада.

Жадаем калектыву ведамства моцнага здароўя і стойкасці духу, а таксама поспехаў ва ўсіх пачынаннях.