З 20 красавіка па 20 мая ў Лепельскім раёне праводзіцца прафілактычная акцыя «За бяспеку разам».
З 20 красавіка па 20 мая ў Лепельскім раёне праводзіцца прафілактычная акцыя «За бяспеку разам». У ходзе акцыі работнікі МНС:
Наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля.
Правядуць сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах.
Ажыццявяць маніторынг стану крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння.
Выступяць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.
Рэалізуюць комплекс іншых мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне колькасці пажараў і шкоды ад іх.