Нетравязныя і пазбаўленыя правоў кіроўцы сталі сапраўднай праблемай сучасных дарог. Чытаеш зводкі ДАІ, і становіцца страшна. Кожны дзень у краіне затрымліваюцца дзясяткі кіроўцаў пад градусам, амаль палова з іх – без правоў. Ліхачоў і хамаў на дарогах стала адчувальна больш.

Нетравязныя і пазбаўленыя правоў кіроўцы сталі сапраўднай праблемай сучасных дарог. Чытаеш зводкі ДАІ, і становіцца страшна. Кожны дзень у краіне затрымліваюцца дзясяткі кіроўцаў пад градусам, амаль палова з іх – без правоў. Ліхачоў і хамаў на дарогах стала адчувальна больш.

Людзі старэйшага пакалення выдатна памятаюць савецкую схему: набраў за год тры праколы ў талоне – на год застаўся без правоў. Прычым праколы рабілі за любое парушэнне ПДР. Стимул ездзіць больш акуратна быў просты і зразумелы, а галоўнае – рэальна павышаў бяспеку на дарозе.

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, адказнасць за кіраванне транспартнымі сродкамі, не маючы такога права, прадугледжана артыкулам 18.19. Да кіравання «без правоў» адносяць: хтосьці не праходзіў ніякай падрыхтоўкі, не здаваў экзамены на допуск да кіравання; хтосьці не мае правоў кіравання адпаведнай катэгорыяй. Для тых, хто ўсё ж бярэцца кіраваць транспартным сродкам, не маючы для гэтага правоў, прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Такую ж адказнасць панясуць і тыя, хто даверыў аўтамабіль «без праў».

Варта асобна згадаць, што пазбаўленыя права кіравання аўтатранспартам, па сваім становішчы ніяк не адрозніваюцца ад тых, хто правоў ніколі не меў. У выпадку паімкі, « пазбаўленаму» не варта спадзявацца на паблажлівасць з-за таго, што ён на самой справе ўмее вадзіць.

За 8 месяцаў 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адзначаецца тэндэнцыя росту дарожна-транспартных здарэнняў па віне кіроўцаў, якія не маюць права кіравання транспартным сродкам, а таксама павелічэнне колькасці загінулых у дадзеных ДТЗ. З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам асоб, якія не маюць права кіравання транспартным сродкам, спынення імі парушэнняў Правілаў дарожнага руху ў перыяд з 10 па 16 верасня 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя «Без праў не месца за рулём!».