10 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прафілактычная акцыя "Быт" праходзіць у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама. Комплекс спецыяльных мерапрыемстваў накіраваны на выяўленне і пастаноўку на прафілактычны ўлік асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і парушаюць дзеючае заканадаўства, аказанне прафілактычнага ўздзеяння па месцы жыхарства на асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі праваахоўных органаў надаюць таксама выяўленню людзей, якія пакутуюць хранічным алкагалізмам, адпрацоўцы месцаў канцэнтрацыі непаўналетніх, схільных да антыграмадскіх учынкаў. "Сумнявацца ў яе эфектыўнасці і неабходнасці не даводзіцца", - падкрэслілі ва УУС, адзначыўшы, што толькі ў Першамайскім раёне Віцебска з пачатку яе правядзення супрацоўнікі міліцыі для прымусовага лячэння ад алкагалізму ў ЛПП накіравалі 5 чалавек, выступілі ў 13 арганізацыях і на прадпрыемствах, для правядзення прафілактычных гутарак, вывучэння ўмоў і парадку пражывання наведалі дамы 1076 асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках. Агульныя вынікі акцыі будуць падведзены ў сярэдзіне лютага. -0-

БЕЛТА