1 сакавіка сусветная супольнасць адзначае Сусветны дзень грамадзянскай абароны, які закліканы знаёміць грамадскасць з задачамі службаў грамадзянскай абароны, прапагандаваць іх дзейнасць па абароне насельніцтва, матэрыяльных каштоўнасцей і навакольнага асяроддзя.

1 сакавіка сусветная супольнасць адзначае Сусветны дзень грамадзянскай абароны, які закліканы знаёміць грамадскасць з задачамі службаў грамадзянскай абароны, прапагандаваць іх дзейнасць па абароне насельніцтва, матэрыяльных каштоўнасцей і навакольнага асяроддзя.

У Беларусі традыцыйна гэты дзень прысвечаны абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый. Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі, бо НС – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых небяспекі ў такіх абставінах падвяргаюцца дзеці з-за недахопу пэўных ведаў і практычных навыкаў.

З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у галіне абароны ад НС прыроднага і тэхнагеннага характару з 1 па 18 сакавіка пройдзе прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Акцыя будзе праходзіць у два этапы. З 1 па 5 сакавіка ў рамках першага этапу ва ўстановах адукацыі Лепельскага раёна пройдзе адзіны дзень грамадзянскай абароны з правядзеннем тэматычных «Урокаў бяспекі» і адпрацоўкай планаў эвакуацыі.

З 9 па 18 сакавіка работнікі МНС прымуць актыўны ўдзел у правядзенні бацькоўскіх сходаў, выступаючы з тэматычнымі лекцыямі па пытаннях забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці. Дарослым раскажуць аб асноўных прычынах пажараў, аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», а таксама нагадаюць аб выкананні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул.