На тэрыторыі Лепельскага раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Рух па правілах»
На тэрыторыі Лепельскага раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Рух па правілах», мэтай якой з'яўляецца папярэджанне дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху і асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці. Мэта мерапрыемства – выкананне ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху, а таксама фарміраванне ўзаемнаветлівага стаўлення на дарозе.Да 14 ліпеня дзяжурствы нарадаў ДАІ будуць арганізаваны на аварыйна небяспечных участках і паблізу пешаходных пераходаў.
Увага інспектараў ДАІ будзе звернута на кіроўцаў і пешаходаў, але крыху большую ўвагу ўсё ж нададуць веласіпедыстам і тым, хто перамяшчаецца на сродках персанальнай мабільнасці.
За мінулы перыяд бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна зафіксавана 187 парушэнняў ПДР кіроўцамі ў частцы няпрадастаўлення перавагі ў руху пешаходам, 80 – веласіпедыстамі, 19 веласіпедыстамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 426 – пешаходамі, 52 пешаходамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння.