На тэрыторыі Лепельскага раёна з 14 па 20 верасня бягучага года будзе праведзена прафілактычная акцыя «Дзе прытон – наведай гэты дом!», накіраваная на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян.

На тэрыторыі Лепельскага раёна з 14 па 20 верасня бягучага года будзе праведзена прафілактычная акцыя «Дзе прытон – наведай гэты дом!», накіраваная на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян, дзе асноўнай мэтай з'яўляецца залучэнне зацікаўленых ведамстваў прыняць дадатковыя меры, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва здзяйсняемых у месцах збораў асоб асацыяльных паводзін, а таксама павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян, прыняцця вычарпальных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, прэвентыўнага ўздзеяння на асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

У межах дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама, прадстаўнікі КУВП «Бароўка», Лепельскага РАНС, пракуратуры Лепельскага раёна, а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў праінфармуюць грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам гвалту, рабоце тэлефонаў даверу і неабходнасці своечасовага інфармавання РАНС аб асобах, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама рэгулярна праводзіць комплексныя мерапрыемствы па недапушчэнні гвалту ў сям'і, а таксама папярэджанні здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення. У мэтах недапушчэння цяжкіх злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення за 8 месяцаў гэтага года было накіравана ў ЛПП 16 грамадзян з іх, з 14 непрацуючыя, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, праведзена 59 медыцынскіх камісій па вырашэнні пытання аб накіраванні ў ЛПП асоб, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю, якія здзяйсняюць адміністрацыйныя правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення.

Калі Вы сталі ахвярай або сведкам гвалту, не чакайце трагедыі! Дзейнічайце прама зараз! Таксама калі маецца інфармацыя аб асобах, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, звяртайцеся ў аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама па тэлефоне 3 20 83, да ўчастковага інспектара міліцыі або выклікайце міліцыю па тэлефоне 102.

Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку

і прафілактыкі Лепельскага РАНС І.М.Казлоў