У канікулярны перыяд значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём.
У канікулярны перыяд значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у раёне праходзіць прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню». Для арганізацыі вольнага часу дзяцей у Лепельскім раёне пачынаюць працу школьныя лагеры, у якіх нярэдкімі гасцямі стануць работнікі МНС. Галоўная мэта ратавальнікаў – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібель дзяцей на вадаёмах. Супрацоўнікі МНС, АСВОД правядуць прафілактычныя гутаркі, віктарыны па АБЖ, дзецям прадэманструюць тэматычныя і навучальныя відэафільмы. Работнікі і дзяжурны персанал пройдуць навучанне правілам пажарнай бяспекі і дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару.