З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.
Асноўны акцэнт пры правядзенні акцыі будзе зроблены на асабістых зносінах па тэлефоне і правядзенні анлайн мерапрыемстваў з дапамогай інтэрнэт-месенджараў з маладымі мамамі, шматдзетнымі сем'ямі, сем'ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Таксама з 4 па 22 мая ў раёне будзе праводзіцца інтэрнэт-конкурс «Я б у ратавальнікі пайшоў» (на лепшае афармленне дзіцячых касцюмаў ратавальнікаў, дзіцячай тэхнікі ратавальнікаў) з прадастаўленнем удзельнікамі відэапрэзентацый конкурсных работ.
Ратавальнікі запрашаюць усіх бацькоў паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей і прыняць удзел у акцыі! Сачыце за ходам правядзення мерапрыемстваў акцыі у нашым рэгіёне на старонцы Віцебскага абласнога ўпраўлення інтэрнэт-сайта МНС Беларусі 112.by і ў афіцыйнай групе МНС Віцебскай вобласці «Вконтакте».