З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячай сваволі з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) у перыяд з 3 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, стартуе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.

Галоўная мэта акцыі - прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячай сваволі з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі дома, на вуліцы, пры адпачынку на прыродзе і на вадаёмах. Асноўны акцэнт пры правядзенні акцыі будзе зроблены на правядзенне прафілактычнай работы з бацькамі.
У рамках першага этапу акцыі, прымеркаванага да Міжнароднага Дня сям'і, маштабныя мерапрыемствы пройдуць з 3 па 15 мая на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, дзе бацькі адпачываюць разам з дзецьмі. Тут будуць арганізаваны «фотазоны», праца гульнявых пляцовак «Вучым правілы бяспекі разам», на якіх бацькі і дзеці змогуць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнях.
Падчас другога этапу акцыі з 17 па 21 мая акцэнт будзе зроблены на працы з бацькамі дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, а таксама маладымі і будучымі мамамі. З гэтай мэтай у «Школе мацярынства» пры УАЗ «Лепельская ЦРБ» пройдуць навучальныя заняткі, накіраваныя на зніжэнне гібелі і траўматызму дзяцей. Ва ўстановах адукацыі з бацькамі абмяркуюць пытанні забеспячэння бяспекі дзяцей. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі і пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў пройдуць бацькоўскія сходы з удзелам работнікаў МНС па тэме «Прадухіленне дзіцячага траўматызму – навучанне дзіцяці правілам бяспекі!».
Трэці этап акцыі пройдзе з 24 па 28 мая ў шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Таксама плануецца правядзенне сямейнага спартыўнага свята «Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя!».