«Адкрый сезон без парушэнняў!» – прафілактычная акцыя, якую па ўсёй рэспубліцы правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 24 красавіка па 4 мая
«Адкрый сезон без парушэнняў!» – прафілактычная акцыя, якую па ўсёй рэспубліцы правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 24 красавіка па 4 мая.
З пачаткам цёплага сезона абвастраецца праблема траўматызму кіроўцаў і пасажыраў двухколавага транспарту. Сёлета ў сувязі з анамальна цёплай зімой мотацыклісты выехалі на дарогі яшчэ ў лютым. За 3 месяцы па віне кіроўцаў мотатранспарту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося 12 аварый, у якіх 2 чалавекі загінулі і 11 траўмаваны.
Падчас акцыі пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на тлумачэнне правіл бяспечнай язды на мотацыклах і мапедах. Ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі мотаклубаў будзе арганізавана прафілактычная праца па павышэнні дысцыплінаванасці, фарміраванні узаемнаветлівых адносін на дарогах і культуры кіравання ўладальнікаў мотатранспарту.
Запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы з выкарыстаннем галоснага, негласнага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатрулёў. Паўсюдна супрацоўнікі ДАІ адпрацуюць аўтадарогі і населеныя пункты, каб папярэдзіць парушэнні з боку кіроўцаў мотатранспарту. Рэйдавыя групы будуць выяўляць бяспраўнікаў, выключаць з удзелу ў дарожным руху незарэгістраваны мотатранспарт і той, што мае канструктыўныя змены.
Паважаныя кіроўцы! Не забывайце пра культуру на дарогах і беражыце сябе. Жадаем усім безаварыйнага адкрыцця сезона!