У рамках правядзення прафілактычнага мерапрыемства «Бяспечныя канікулы!» супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС 15.06.2022 праведзена прафілактычная акцыя ў дзіцячым аздараўленчым лагеры пры ДУДА "«Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі", у якім інспектары расказалі, як зрабіць лета бяспечным!
Інспектары нагадалі правілы пераходу вуліцы ва ўстаноўленым месцы, паўтарылі асноўныя правілы для пешаходаў, абавязковае нашэнне святлоадбівальных элементаў, правілы руху на веласіпедзе.