З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, павышэння ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці ў сельскага насельніцтва і пажылых грамадзян на тэрыторыі Віцебскай вобласці стартуе прафілактычная акцыя «Тэлефануе 101». Акцыя стартуе 01 красавіка 2020 года.

Заўсёды быць на сувязі з тымі, каму патрэбна дапамога, увага і клопат, знаходзячыся на адлегласці, у сучасным свеце проста. Для гэтага ёсць шмат сродкаў, самае даступнае з якіх – тэлефон.
Змест акцыі «Тэлефануе 101» заключаецца ў размове па тэлефоне з людзьмі, з якімі абмежаваны кантакт. Тэлефонная размова ўключае ў сябе пытанні бяспечнага пражывання, папярэджання палёў сухой расліннасці, інфармацыю па дзеяннях у выпадку надзвычайных сітуацый. Таксама ўдакладненне праблемных пытанняў і перадачу іх зацікаўленым структурам, для іх вырашэння.
Акцыя носіць і выхаваўчы характар для людзей, у якіх састарэлыя бацькі знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах. Быць заўсёды на сувязі і клапаціцца пра бяспеку старых – задача агульная, як дзяржавы, так і грамадзян.