З мэтай папярэджання пажараў у перыяд уборачнай кампаніі начальнікам Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам праведзены сустрэчы з работнікамі аграпрамысловага комплексу КУПСХП «Лепельскае» і ААТ «Віцебскхлебпрам» СПП «Пражэктар».
З мэтай папярэджання пажараў у перыяд уборачнай кампаніі начальнікам Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам праведзены сустрэчы з работнікамі аграпрамысловага комплексу КУПСХП «Лепельскае» і ААТ «Віцебскхлебпрам» СПП «Пражэктар». У ходзе гутаркі начальнік аддзела адзначыў, што ўборка ўраджаю – вельмі важны этап сельскагаспадарчых работ, важна не проста своечасова сабраць ураджай, але і зберагчы яго. Таксама было ўказана на неабходнасць пастаяннага кантролю за станам збожжаўборачнай тэхнікі, яе своечасовай чысткі і мыцця. Валянцін Эдуардавіч нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару, прывёў прыклад узгарання трактара ў суседнім гаспадарцы. У канцы сустрэчы супрацоўнік МНС заклікаў работнікаў строга выконваць правілы пажарнай бяспекі, пажадаў поспехаў у іх нялёгкай працы і высокай ураджайнасці.