У рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», а таксама з мэтай прафілактыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе, папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, навучанне грамадзян асноўным правілам бяспекі, а таксама праверкі жылля на наяўнасць умоў, якія спрыяюць узнікненню пажараў, работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з суб'ектамі прафілактыкі правялі мэтанакіраваную прафілактычную працу на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Пад пільную ўвагу ратавальнікаў трапілі тыя катэгорыі насельніцтва, якія па тых ці іншых прычынах патрабуюць да сябе пэўнай увагі: адзінокія і самотна пражываючыя састарэлыя, пажылыя людзі, а таксама грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у тым ліку схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі.
Пры комплексным абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надавалася стану печанай ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасці ў жылых пакоях і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Работнікі МНС таксама нагадалі жыхарам Лепельшчыны, да чаго можа прывесці дуэт «цыгарэта+алкаголь», патлумачылі, як папярэдзіць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што менавіта з-за занядбання элементарных правілаў бяспекі пры курэнні ў раёне ўжо загінула 2 чалавекі.
Кожнаму домаўладальніку работнікі МНС уручылі прафілактычныя памяткі і рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.