Актывісты БРСМ, байцы РАНС і АСВОД нагадваюць дзецям і дарослым аб правілах бяспекі на водных аб'ектах, забароне купання ў месцах неарганізаванага адпачынку, беражлівых адносінах да лясных рэсурсаў.

Сёння падчас наведвання Лепельскага возера лепельчане пагутарылі з землякамі і раздалі інфармацыйныя лістоўкі, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе.